Набыў моц закон аб асаблівым статусе часткі Данбасу


Закон быў падпісаны прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам 16 кастрычніка. Ён вызначае часовы парадак арганізацыі мясцовага самакіравання, дзейнасці органаў мясцовай улады ў асобных раёнах Данецкай і Луганскай абласцей. Асаблівы парадак уводзіцца часова, на тры гады, з дня набыцця моцы закону.

Кіраванне ў гарадах, сёлах і пасёлках ажыццяўляецца тэрытарыяльнымі абшчынамі праз органы мясцовага самакіравання ў адпаведнасці з украінскім заканадаўствам. Паўнамоцтвы мясцовых саветаў і службовых асобаў, выбраных на пазачарговых выбарах, прызначаных украінскім парламентам, датэрмінова не спыняюцца.

Пазачарговыя выбары дэпутатаў раённых, гарадскіх ды іншых саветаў у асобных раёнах Луганшчыны і Данеччыны прызначаюцца на 7 снежня 2014 года, перадае УНІАН.

Фота: REUTERS

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі