Нацбанк друкуе грошы, каб схаваць праблемы: скончыцца гэта ростам цэн

Для Нацбанка грошы не праблема / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё
Для Нацбанка грошы не праблема / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё

Нацыянальны банк працягвае друкаваць грошы для дапамогі дзяржарганізацыям. Скончыцца гэта ростам цэн праз які людзей саджаюць у турмы.

Толькі за кастрычнік Нацбанк купіў у органаў дзяржкіравання аблігацый на 1 млрд 118,2 млн рублёў. Усяго да 1 лістапада такія органы павінны Нацбанку 3 млрд 643 млн рублёў.

Нацбанк выдаў чарговы крэдыт дзяржсектару, па сутнасці, проста надрукаваўшы грошы, — пішуць аналітыкі праекта "Кошт Урада".

Еўрарадыё даведалася ў экспертаў, як хутка людзі адчуюць на сваіх кашальках эфект друкаванага станка і навошта Нацбанку раздаваць грошы, калі чыноўнікі рапартуюць пра поспехі ў эканоміцы.
 

Інфляцыя, але не абавязкова заўтра

На думку эканаміста Яраслава Раманчука, так Нацбанк падтрымлівае расходы бюджэту.

Нацбанк печатает деньги, чтобы скрыть проблемы: закончится это ростом цен
Рублі Нацбанк можа друкаваць бясконца, праўда, гэта заўсёды заканчваецца ростам цэн / Еўрарадыё

 — Грашовая маса [колькасць грошай у эканоміцы. — Еўрарадыё] з першага лістапада 2021 года да першага лістапада 2022 года павялічылася амаль на 40 адсоткаў. Цяпер Нацбанк выдаў каля 400 мільёнаў даляраў. Не такая ўжо і вялікая сума, але мы бачым, як павялічваюцца паказчыкі за апошнія 12 месяцаў. Гэта, безумоўна, запрашэнне інфляцыі.

Як хутка і моцна кастрычніцкія пакупкі Нацбанка адаб'юцца на інфляцыі, залежыць ад таго, куды гэтыя грошы пайшлі. Адкрытых дадзеных няма. Хутчэй за ўсё або на папаўненне статутных фондаў банкаў, або дзяржпрадпрыемствам, лічыць старшы навуковы супрацоўнік BEROC Дзмітрый Крук.

Калі наўпрост дзяржпрадпрыемствам, то гэта адразу выліваецца на рынак і гэта вельмі адчувальна. Калі яны ідуць у банкаўскі сектар, то эфект можа быць меншы і адчувацца далёка не адразу. Банкаўскі сектар выступае фаервол [абмяжоўвае траплянне грошай на рынак. - Еўрарадыё], паколькі банкі ацэньваюць рызыкі вельмі кансерватыўна, асабліва ў бягучай сітуацыі. Яны адэкватна ацэньваюць плацежаздольнасць сваіх кліентаў.

У канчатковым рахунку гэта пагроза для разагрэву грашовага рынку і росту інфляцыі. Але з улікам гэтай агаворкі пра фаервол ў выглядзе банкаў і таго, як аблігацыі былі выкупленыя, для каго і куды пайшлі грошы, гэтая пагроза можа быць рознай ў часе і маштабе. То бок, не абавязкова заўтра мы атрымаем высокую інфляцыю.
 

Афіцыйна ўсё добра: навошта тады грошы?

Нацбанк печатает деньги, чтобы скрыть проблемы: закончится это ростом цен
Национальный банк / Еврорадио

У сваім тэлеграм-канале Нацбанк падзяліўся спасылкай на матэрыял дзяржСМІ. Там гаворыцца, што доля стратных арганізацый самая нізкая за апошнія 7 гадоў, а рэнтабельнасць прадпрыемстваў расце. У тым жа тэксце намеснік старшыні праўлення Нацбанка Сяргей Калечыц адзначае, што для росту эканомікі банкі павінны падтрымліваць прадпрыемствы ў 2023 годзе.

— Навошта вы гэтую хлусню чытаеце? — бядуе Яраслаў Раманчук.

Усё-ткі спрабуем зразумець, адкуль дысананс. Калі грошы пайшлі на статутныя фонды банкаў, то гэта ўскосна можа паказваць на тое, што ў іх занадта шмат праблемных крэдытаў, адзначае Дзмітрый Крук. Аб тым, што банкі больш не могуць выдаваць дзяржпрадпрыемствам крэдыты, якія не вяртаюцца, казаў кіраўнік Нацбанка Павел Калавур. Гэтыя словы БЕЛТА выдаліла пасля публікацыі.

Нацбанк печатает деньги, чтобы скрыть проблемы: закончится это ростом цен
Чыноўнікі Бельскі, Калавур і Ермаловіч прыехалі радзіцца ў рэзідэнцыю Лукашэнкі / president.gov.by

Калі грошы пайшлі ў дзяржпрадпрыемствы — адпаведна, праблемы ў іх. Чаму ж гэтага не відаць у статыстыцы? Першы момант — цяжкасці не ва ўсіх аднолькавыя, а мы бачым агульныя паказчыкі.

— Сярэдняя тэмпература па бальніцы ўсярэднівае вельмі стракатую карціну, нашмат больш стракатую, чым звычайна, — працягвае Дзмітрый Крук. — Другі важны момант — праз хітрыкі на ўзроўні бухуліку паказчык рэнтабельнасці цяпер вельмі ненадзейны індыкатар. Могуць адлюстроўвацца ці не адлюстроўвацца, напрыклад, амартызацыя і іншае.

Акрамя таго, вельмі можа адрознівацца карцінка па рэнтабельнасці па бягучай дзейнасці і з улікам абавязацельстваў па даўгах. Калі казаць па асобных прадпрыемствах, то адхіленні ад сярэдняга могуць быць вельмі і вельмі вялікія.

Яраслаў Раманчук лічыць, што грошы маглі пайсці на фінансаванне дзяржпраграм, у якіх удзельнічаюць дзяржпрадпрыемствы. З нагоды дакладнасці статыстыкі эксперт салідарны з Дзмітрыем Круком.

Тое, што яны [чыноўнікі. — Еўрарадыё] убачылі ў бухгалтэрыі — колькасць прыбытковых або стратных прадпрыемстваў, колькасць даўгоў — гэта быццам вы пацерлі градуснік, каб не ісці ва ўніверсітэт і паказалі яго лекару. Толькі тут сунулі градуснік, які вымярае становішча прадпрыемстваў, у халодную ваду, каб Лукашэнка не крычаў, — заключае Яраслаў Раманчук.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі