Нацбанк з 20 траўня зніжае стаўку рэфінансавання да 8% гадавых
Стаўка рэфінансавання ў Беларусі з 20 траўня зніжаецца з 8,75% да 8% гадавых. Стаўка па крэдыце овернайт будзе зніжаная з 9,75% да 9% гадавых, па дэпазіце овернайт — з 7,75% да 7% гадавых.
Адпаведныя рашэнні праўленне Нацбанка прыняла на пасяджэнні 13 траўня, паведамляе прэс-служба галоўнага банка краіны. Наступнае пасяджэнне Праўлення Нацбанка па грашова-крэдытнай палітыцы запланаванае на 12 жніўня 2020 года.
Папярэдняе зніжэнне стаўкі рэфінансавання адбылося 19 лютага: тады яна знізілася з 9% да 8,75%. Чарговае зніжэнне да 8% — гэта новы гістарычны мінімум.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.