Нацбола затрымалі за бел-чырвона-белы сцяг
Нацыянал-бальшавіка Аляксандра Палякова арыштавалі ўжо ў другі раз за час правядзення чэмпіянату свету па хакеі ў Мінску.
24 траўня малады чалавек быў затрыманы на Нямізе каля сцэны: ён трымаў у руках беларускі нацыянальны сцяг, інфармуе сайт charter97.org
“Спачатку двое амапаўцаў падышлі і папрасілі сцяг схаваць, мы паслухаліся. Пазней падышлі тыя ж самыя амапаўцы і папрасілі Аляксандра прайсці з імі паразмаўляць. Мы чакалі яго каля гадзіны. Потым ён патэлефанаваў і паспеў паведаміць, што яму інкрымінуюць артыкул 17.1 КоАП, нібыта ён чапляўся да мінакоў і мацюкаўся. Суд будзе заўтра”, — паведамілі сябры Палякова.
Раней Аляксандр Палякоў ужо быў прэвентыўна арыштаваны і асуджаны да 10 сутак адміністратыўнага арышту.