Начальніка адэскай міліцыі звальняюць пасля падзей 2 траўня

У прэс-службе МУС кажуць, што звальненне Пятра Луцюка пакуль не набыло моц па фармальных прычынах. Разам з тым на экс-кіраўніка пачалі службовае расследаванне ў сувязі з працай міліцыі падчас трагічных падзей у Адэсе 2 траўня, інфармуе news.liga.net.



Нагадаем, 2 траўня ў Адэсе адбыліся масавыя сутычкі прыхільнікаў адзінства Украіны і прарасійскіх сепаратыстаў. У выніку загінулі, па афіцыйных звестках, 43 чалавекі. Некалькі соцень людзей траўмаваныя.



У Адэсе абвясцілі трохдзённую жалобу па загінулых.



Губернатар вобласці Уладзімір Неміроўскі ўсклаў віну за смерці людзей на міліцыю. Па яго словах, міліцыянты праігнаравалі прысягу і патрабаванні кіраўніцтва вобласці па сітуацыі з масавымі акцыямі.


Фота Луцюка — public.od.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі