Нацыянальная хакейная зборная Беларусі выйграла турнір у Нарвегіі

Нацыянальная хакейная зборная Беларусі перамагла на этапе “Еўравыкліку” ў Нарвегіі. У нядзелю беларусы разграмілі літоўцаў з лікам 6:0.  Шайбы закінулі Яраслаў Чупрыс, Сяргей Дзямагін, Цімафей Філін, Максім Цвяткоў і Сяргей Кукушкін (ён вызначыўся двойчы). Нагадаем, раней на гэтым турніры нашыя хакеісты выйгралі ў зборных Польшчы (1:0) і Нарвегіі (3:2).  

Прессбол

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі