Надыходзіць прахалода: якое будзе надвор'е ў Беларусі найбліжэйшымі днямі

У Беларусі нарэшце будзе цёпла, а не горача / pixabay
У Беларусі нарэшце будзе цёпла, а не горача / pixabay

У сярэдзіне тыдня ў Беларусь прыйдзе прахалода, абяцаюць сіноптыкі.

У сераду, 19 ліпеня, на надвор'е паўплывае няўстойлівая прахалодная паветраная маса, якая ідзе з Заходняй Еўропы. Ноччу ападкаў чакаць не варта, а вось днём месцамі пройдуць невялікія дажджы. Магчыма, прагрымяць навальніцы.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу +8..+ 14°С, максімальная днём +20..+25°С, па паўднёвым захадзе паветра прагрэецца да +28°С.

У чацвер і пятніцу, 20-21 ліпеня, таксама не варта чакаць моцнай спёкі.

Тэмпература паветра ў чацвер мінімальная ноччу +8..+15°С, максімальная днём +19..+26°С.

У пятніцу днём магчымыя навальніцы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +7..+14°С, максімальная днём +19..+26°С.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі