Надзея Саўчанка заявіла пра аднаўленне галадоўкі (дакумент)
Гэтым разам “да пераможнага канца”.
Украінская лётчыца, дэпутат Вярхоўнай Рады Надзея Саўчанка заявіла пра аднаўленне галадоўкі з 16 сакавіка. Пра сваё рашэнне яна паведаміла ў адказе на ліста перакладчыцы з французскай Наталлі Маўлевіч, перадае Грани.ру
Саўчанка заяўляе, што ад сёння яна зноў галадае пасля дзесяці дзён перапынку. “І гэтым разам — да пераможнага канца!” — напісала ўкраінка, якая цяпер знаходзіцца ў маскоўскім СІЗА “Матроская цішыня”.
Па словах Саўчанкі, яна “спрабавала ісці на кампраміс і прыпыніла голад”. “Але ў гонара з ганьбай кампрамісаў быць не можа!!! Таму не магу я прыпыніць ці спыніць барацьбу!” — напісала ўкраінка ў сваім лісце.
14 сакавіка ўкраінскія лекары агледзілі Саўчанка і прыйшлі да высновы, што ёй спатрэбіцца каля двух месяцаў для выхаду з галадоўкі.
Фота: REUTERS