Надзея Скардзіна заняла 5-е месца ў спрынце на чэмпіянаце Еўропы

Надзея Скардзіна заняла 5-е месца ў спрынце на чэмпіянаце Еўропы

Беларуская біятланістка Надзея Скардзіна заняла 5-е месца ў спрынце на чэмпіянаце Еўропы, які праходзіць у расійскім горадзе Цюмень. Яна не дапусціла ніводнага промаху на агнявых рубяжах і саступіла пераможцы немцы Надзін Хорхлер 34,5 секунды (у яе быў адзін промах). Беларуска Марыя Панфілава была 6-й (+37,6, без промахаў). Другое месца заняла немка Каралін Хорхлер, трэцяе — Аніка Кнол, таксама прадстаўніца Нямеччыны.

Агулам ў спрынтарскай гонцы паўдзельнічалі 64 біятланісткі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі