Нагорны Карабах і Азербайджан аб'явілі пра спыненне агню
У аўторак, 5 красавіка, Нагорны Карабах і Азербайджан аб'явілі пра спыненне агню. Баявыя дзеянні на спрэчнай тэрыторыі працягваліся з 2 красавіка, загінулі дзясяткі чалавек, сотні былі параненыя.
Як інфармуе РІА "Новости", першым пра спыненне агню заявілі прадстаўнікі непрызнанай Народна-Карабахскай рэспублікі. Пазней гэтую інфармацыю пацвердзіла міністэрства абароны Азербайджана. Ідзе падрыхтоўка пагаднення аб двухбаковым спыненні агню. Паводле адных звестак, азербайджанскія войскі былі адкінутыя з занятых пазіцый, па іншых — яны ўтрымліваюць занятыя тэрыторыі Нагорнага Карабаху.
Фота: Sputnik