Намеснік дырэктара буйнога прадпрыемства атрымліваў хабар ад камерсантаў
Былога намесніка дырэктара па забеспячэнню буйнога рэспубліканскага прадпрыемства (якога менавіта, не паведамляецца) падазраюць у хабарніцтве. Праваахоўнікі высветлілі, што ён сістэматычна атрымліваў грошы ад камерсантаў за станоўчае вырашэння пытання аб пастаўцы прадуктаў харчавання і "іншых таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў" для патрэбаў прамысловага прадпрыемства. Сума хабару звычайна складала 1-3% ад сумы пастаўкі, інфармуе прэс-служба мінскай міліцыі.
Крымінальную справу распачалі па артыкуле "атрыманне хабару". Былому намесніку дырэктара пагражае альбо абмежаванне волі на тэрмін ад 3 да 5 гадоў, альбо пазбаўленне волі — да 7 гадоў з канфіскацыяй маёмасці і з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады ці займацца пэўнай дзейнасцю.
Фота: Fotolia