Намеснік міністра гандлю: “Павелічэнне коштаў на малако непазбежнае”
У Беларусі прыняты комплекс мер для недапушчэння дэфіцыту малочных прадуктаў на ўнутраным рынку.
Пра гэта паведаміў першы намеснік міністра гандлю Міхаіл Свянціцкі на выставе "Прадэкспа-2007", якая адкрылася ў Мінску.
Паводле яго слоў, для недапушчэння дэфіцыту малочных прадуктаў у Беларусі прынятыя больш цвёрдыя меры па пастаўцы прадукцыі ў рознічны гандаль. А для горада Мінска ўстаноўлены абавязковы пералік асартыменту малочных прадуктаў, які павінен прысутнічаць у гандлёвых арганізацыях.
Ён адзначыў, што ў сувязі з ростам коштаў на малочныя прадукты за межамі краіны ўтрымліваць іх у далейшым будзе складана. Павелічэнне рознічных коштаў на малако непазбежна.
“Хартыя ‘97”