Намеснік старшыні Валожынскага райвыканкама затрыманы за хабар

Намеснік старшыні Валожынскага райвыканкама затрыманы за хабар

Галоўнае ўпраўленне па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй МУС Беларусі затрымала пасля праверкі намесніка старшыні Валожынскага райвыканкама.

Падчас праверкі супрацоўнікі ўпраўлення высветлілі, што ў лістападзе 2013 года намеснік старшыні райвыканкама па пытаннях будаўніцтва і ЖКГ садзейнічаў неабгрунтаванаму пералічэнню 2 млрд рублёў аднаму з прыватных прадпрыемстваў.

Сродкі з бюджэту пераводзіліся за нібыта выкананыя будаўнічыя работы, якія фактычна не праводзіліся. За спрыяльнае вырашэнне пытання намеснік атрымаў хабарам таварна-матэрыяльныя каштоўнасці агульным коштам больш як 10 млн рублёў.

Падпісанне ліпавых актаў аб выкананні будаўнічых работ прывяло да несвоечасовага ўводу ў эксплуатацыю жылога шматкватэрнага дома і павелічэнню канчатковага кошту яго будаўніцтва.

Следчы камітэт прад’явіў затрыманаму абвінавачванне па ч.3 арт.430 Крымінальнага кодэкса (атрыманне хабару), абраная мера стрымання - арышт. Праводзяцца далейшыя аператыўна-вышуковай мерапрыемствы і следчыя дзеянні. Правяраецца іншая інфармацыя па магчымых парушэннях заканадаўства з боку фігуранта і іншых службовых асобаў Валожынскага раёна, паведамляе БЕЛТА.

Фота: bobr.by

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі