Намесніка старшыні Лагойскага райвыканкама падазраюць у хабары

Намесніка старшыні Лагойскага райвыканкама падазраюць у хабары

12 траўня Упраўленнем па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Мінскай вобласці распачатая крымінальная справа супраць намесніка старшыні Лагойскага райвыканкама.

Па інфармацыі праваахоўнікаў, з траўня 2013 года па снежань 2014 года намеснік атрымліваў “незаконнае ўзнагароджанне ад адной з арганізацыяў за магчымасць арандаваць вадаём, які знаходзіцца ў раёне”.

За вырашэнне пытання дырэктар камерцыйнай арганізацыі перадаў фігуранту справы 1480 долараў ЗША і матэрыяльныя каштоўнасці на суму 13 млн рублёў.

Крымінальная справа ўзбуджаная па ч. 3 арт. 430 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (атрыманне хабару). Праводзіцца расследаванне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі