Напярэдадні Дня святога Валянціна скарачаецца попыт на кветкі
З-за крызісу нават беларусы, якія жывуць за мяжой, сталі меней замаўляць кветак сваім сваякам у Беларусі Крызіс дабраўся ўжо і да кахання. Паводле дадзеных Еўраньюс, попыт на кветкі ва ўсім свеце скараціўся на 30 адсоткаў. А значыць, скарацілася і колькасць падарункаў, якія каханыя спяшаюцца падарыць адзін аднаму ў гэты дзень.
Павал Радзецкі, дырэктар мінскага салона кветак “Бьюці” распавёў Еўрарадыё, што сітуацыя са святочнымі падарункамі пагоршылася ва ўсім свеце. І, вядома, тут сваю ролю адыграў крызіс.
Павал Радзецкі: “Нязначна, аднак у меншы бок. Ну, на 20%, то бок ў мінулым годзе было лепш... Таму што людзі бяднеюць, гэта бачна адразу, і гэта датычыцца не толькі Беларусі, але і іншых краін..".
Паводле слоў Радзецкага, нават беларусы, якія жывуць за мяжой, сталі меней замаўляць кветак сваім сваякам у Беларусі.
Павал Радзецкі: "Мы дастаўляем кветкі па Беларусі з усяго свету. І больш за ўсё ў нас замаўляюць Злучаныя Штаты, Расія - ну, гэта пераважна тыя беларусы, якія жывуць там і замаўляюць тут у нас для сваіх сваякоў. То бок, тыя беларусы, якія жывуць за мяжой, яны таксама менш замаўляюць”.
У Расіі ж сітуацыя таксама не на карысць закаханых. У маскоўскім салоне “Кветкі для цябе” Ірына Мухіна паведаміла Еўрарадыё, што колькасць кветак, падрыхтаваных у гэтым годзе да продажу, у параўнанні з мінулым годам знізілася на 30%.
А вось у Польшчы ўплыў крызіса на свята адмаўляюць.
“Няма ніякага крызісу ў кветках”, - сказала Еўрарадыё гандлярка кветкамі. Аднак у польскіх салонах кветак таксама гавораць пра пэўныя змены ў колькасці продажу.
ЕРБ: Ці адчуваеце вы крызіс?
Супрацоўніца салону: “Пакуль што трошкі, можа, адчулі, але не значна”.
Аднак само свята не моцна паўплывае на продаж кветак у параўнанні са звычайным днём. Вось што гавораць пра гэта ў салоне:
“Перад Днём святога Валянціну маем трохі замоваў, але ў прынцыпе не маем вялікай розніцы ў продажы”.
Аднак у тое, што ў гэты дзень можна эканоміць, дырэктар Мінскага салона кветак “Rosos.by” Зміцер Ціхаміраў не верыць.
Зміцер Ціхаміраў: “Крызіс не ўплывае, абсалютна. Людзі, якія хочуць рабіць прыемнае сваім блізкім, на гэта грошай не шкадуюць. І гэтае свята толькі адзін раз на год”.
Крызіс - крызісам, эканомія - эканоміяй, а дарыць кветкі сваім каханым ці не, вырашаць толькі вам.
Фота - photo.bymedia.net