Нарвежскі біятланіст Б'ёрндален стаў 10-разовым чэмпіёнам свету

Сваю 10-ю залатую ўзнагароду сусветных чэмпіянатаў выйграў нарвежскі біятланіст Оле-Эйнар Б'ёрндален. Ён упэўнена правёў спрытарскую гонку на 10 кіламетраў на чэмпіянаце свету па біятлоне, які праходзіць ў паўднёвакарэйскім горадзе П'енчане.
Найлепшы вынік сярод беларусаў паказаў Сяргей Новікаў, які пры адным промаху быў толькі 31-м. Б'ёрндалену ён саступіў дзве хвіліны. Аляксандр Сыман быў 35-м з двума промахамі, Рустам Валіулін, які чатыры разы памыліўся на агнявых рубяжах, - 53-м, Яўген Абраменка з двума промахамі - 86-м.

Агулам стартавалі 123 удзельнікі, паведамляе "Прессбол"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі