NASA вядзе жывую трансляцыю сонечнага зацьмення
NASA вядзе жывую трансляцыю поўнага сонечнага зацьмення, якое адбываецца 21 жніўня. З тэрыторыі Беларусі назіраць гэтую ўнікальную з'яву, на жаль немагчыма.
Зацьменне працягнецца паўтары гадзіны, яго поўная фаза складзе амаль 3 хвіліны. Без спецыяльных прыладаў назіраць зацьменне з Зямлі змогуць толькі жыхары некаторых краін Амерыканскага кантыненту. Таму сённяшняя з'ява ўжо атрымала назву Вялікага амерыканскага зацьмення.
У папярэдні раз поўнае сонечнай зацьменне адбывалася амаль 800 гадоў таму — 13 чэрвеня 1257 года.