"Настаўніка года Беларусі" ўзнагародзяць кітайскім аўтамабілем
У 2017 прызам для настаўніка года была "Шкода"
У Беларусі за званне "Настаўнік года Рэспублікі Беларусь" будуць змагацца 56 педагогаў з усіх рэгіёнаў краіны, расказалі ў Міністэрстве адукацыі. Конкурс стартуе сёння. У суперфінал выйдуць 8 чалавек — пераможцаў у намінацыях "дашкольная адукацыя"," пачатковыя класы" і па асобных прадметах сярэдняй школы.
Гэты конкурс праводзіцца раз на тры гады. Як і ў 2020-м, найлепшаму настаўніку ўручаць ключы ад аўтамабіля "Джылі". Як і ў 2020-м, сярэдні ўзрост канкурсантаў — 39 гадоў. У 2020-м аўтамабіль выйграў малады настаўнік геаграфіі з Гомеля, якія прапаноўваў сваім вучням асвойваць прадмет з дапамогай інтэлектуальных гульняў.
Але сёлета да настаўнікаў геаграфіі, гісторыі і замежных моў прыкаваная асаблівая ўвага чыноўнікаў з Мінадукацыі. Выкладчыкі замежных моў, у прыватнасці, не павінны расказваць пра краіну, дзе жывуць носьбіты мовы, а настаўнікі гісторыі і геаграфіі мусяць прытрымлівацца трактоўкі падзей і фактаў, якую ім спускаюць чыноўнікі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.