Наступствы сутыкнення трактара і пасажырскага аўтобуса ў Іванаўскім раёне
У Іванаўскім раёне трактар сутыкнуўся з пасажырскім аўтобусам. Як паведамляе прэс-служба ДАІ Брэсцкай вобласці, ДТЗ адбылося пасля 18-й гадзіны ў панядзелак ў вёсцы Кляшчы. На закругленні дарогі 35-гадовы трактарыст дапусціў памылку — няправільна выбраў бяспечны бакавы інтэрвал. У выніку платформа, на якой было сена, пашкодзіла кузаў аўтобуса.
На шчасце, пасажыры аўтобуса падчас ДТЗ не пацярпелі.
vk.com/brestgai
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.