NATO прыпыняе ўсё практычнае і ваеннае супрацоўніцтва з Расіяй
Гэтае рашэнне пацвердзілі кіраўнікі МЗС краін Паўночнаатлантычнага альянсу.
"Наш палітычны дыялог у Савеце Расія-NATO можа працягнуцца, калі неабходна, на ўзроўні амбасадараў і вышэй", — цытуе заяву РІА "Новости". Міністры дамовіліся вярнуцца да разгляду адносінаў з Расіяй на наступнай сустрэчы ў чэрвені.
У той жа час NATO і Украіна збіраюцца ўзмацніць супрацоўніцтва і будуць працаваць у сферы абароны.
На здымку — генсек NATO Андэрс Фог Расмусэн. Фота — AFP