Наўседа: ААН павінна ўважліва сачыць за сітуацыяй у Беларусі
Адной з галоўных тэмаў выступлення прэзідэнта Літвы Гітанаса Наўседы на Генасамблеі ААН была сітуацыя ў нашай краіне. Ён гаварыў, што "каштоўнасці міжнароднай супольнасці", як свабода слова, права на самавызначэнне, "знаходзяцца пад атакай у Беларусі". Наўседа заявіў, што прыйшоў час іх абараніць.
"ААН павінна ўважліва сачыць за сітуацыяй у Беларусі, заклікаць яе ўлады ўстрымлівацца ад ўжыцця сілы, забяспечваць выкананне правоў чалавека, а таксама пачаць пераход улады", — цытуе словы прэзідэнта Літвы ТАСС.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.