“Нават назву не змянілі”. Украінцы прымаюць закон аб развіцці лічбавай эканомікі
У Вярхоўную Раду Украіны паступіў закон “Аб развіцці лічбавай эканомікі” — аналаг Дэкрэта №8, прынятага летась у Беларусі. На гэта звярнуў увагу адзін з распрацоўшчыкаў беларускага дакумента, адвакат Дзяніс Алейнікаў.
“Украінскія дэпутаты пераклалі на ўкраінскую мову Дэкрэт №8 “Аб развіцці лічбавай эканомікі” і ўнеслі ў Раду прагрэсіўны ЗАКОН УКРАЇНИ “Про розвиток цифрової економіки”. Нават назву не памянялі. Шкада, з аўтарамі зыходнага тэксту ніхто не параіўся”, — адкаментаваў Алейнікаў.
Дэкрэт №8 набыў моц 28 сакавіка 2018 года. Ён мусіць паспрыяць ператварэнню Беларусі ў рэгіянальны цэнтр IT-індустрыі. Але Украіна, відавочна, не хоча саступаць Беларусі лідарства ў гэтым пытанні.