Naviband выступяць у другім паўфінале "Еўрабачання-2017"

Naviband выступяць у другім паўфінале "Еўрабачання-2017"

У Кіеве адбылося лёсаванне канкурсантаў, якія выступяць у паўфіналах "Еўрабачання-2017". Прадстаўнікі Беларусі, Naviband, выступяць у другім паўфінале, які пройдзе 11 траўня.

Naviband выступяць у другім паўфінале "Еўрабачання-2017"

У гэты дзень на сцэну выйдуць таксама канкурсанты з Нарвегіі, Харватыі, Сан-Марына, Балгарыі, Ізраіля, Эстоніі, Швейцарыі, Ірландыі, Аўстрыі, Бельгіі, Румыніі, Даніі, Сербіі, Нідэрландаў, Мальты, Македоніі, а таксама з суседніх Літвы і Расіі. 


Naviband выканае песню на беларускай мове "Гісторыя майго жыцця". 

Конкурс "Еўрабачанне" пройдзе ў Кіеве з 9 па 13 траўня. Удзел у ім возьмуць 43 краіны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі