Навошта аўтар роліка "Радзіма-BDSM" правакуе беларусаў?
Аляксей Кузьміч / Марыя Вайтовіч, Еўрарадыё
Аляксей Кузьміч зняў правакацыйны ролік "Радзіма-BDSM" — гэта там, дзе ён праколвае грудзі БРСМаўскім значком.
Перфоманс прымеркаваны да змен у законе "Аб супрацьдзеянні экстрэмізму". На відэа, знятым падчас яго, палову часу Кузьміч стаіць, ускінуўшы руку ў нацысцкім вітанні. Што хацеў данесці аўтар роліка да людзей? Навошта пастаянна правакаваць навакольных? Як камуністычная спадчына ўплывае на сучаснага беларуса?
Мастак перакананы: "Пад выглядам барацьбы з экстрэмізмам адбываецца прыгнятанне грамадзянскіх свабод і выражэнняў меркаванняў, якія адрозніваюцца ад афіцыйнай лініі, немагчымасць крытычнага выказвання, апраўданне любых рэпрэсій, недапушчальнасць стварэння нацыянальных арганізацый і ўціск актыўнай грамадскай дзейнасці".
Гэтыя і іншыя тэмы абмяркоўваем у студыі Еўрарадыё 11 лістапада.
Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Трансляцыю са студыі можна паглядзець у сацсетках Еўрарадыё: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.