Навукоўцы зафіксавалі гравітацыйныя хвалі, якія Эйнштэйн прадказаў 100 год таму
Калабарацыя Advanced LIGO змагла зафіксаваць сігнал гравітацыйных хваляў акустычнага дыяпазону. Хвалі з'явіліся пасля зліяння дзвюх чорных дзірак масай каля 29 і 36 мас Сонца. Па дадзеных навукоўцаў зліянне адбылося 1,3 мільярда гадоў таму ў больш чым мільярдзе кіламетраў ад Зямлі. Пры гэтым была выдзелена энэргія, эквівалентная тром масам Сонца.
"Мы злавілі гравітацыйныя хвалі, мы зрабілі гэта", — заявіў на прэс-канферэнцыі ў Вашынгтоне прадтаўнік Advanced LIGO.
Сігнал быў зафіксаваны яшчэ першага верасня, але шмат часу пайшло на аналіз. Сігнал злавілі абодва лазерныя інтэрферометры побач з Лівінгстонам у штаце Луізіана і Хэнфордам у Вашынгтоне.
Гравітацыйныя хвалі — прамое следства ўраўненняў агульнай тэорыі адноснасці, прапанаваных Альбертам Эйнштэйнам ў 1915 годзе. У адрозненне ад электрамагнітных хваляў — святла — інтэнсіўнасць гравітацыйных хваляў на шмат парадкаў менш, таму выявіць іх удалося толькі праз 100 гадоў з моманту прадказання, паведамляе сайт N+1.
Як гучыць зліянне можна паслухаць