Навукоўцы заявілі, што знайшлі спосаб узмацніць сігнал хатняга Wi-Fi

Навукоўцы заявілі, што знайшлі спосаб узмацніць сігнал хатняга Wi-Fi

Амерыканскія навукоўцы з Дартмуцкага каледжу заявілі, што знайшлі спосаб узмацніць сігнал хатняга Wi-Fi ў памяшканні з некалькімі пакоямі. Цяпер гэтая праблема вырашаецца з дапамогай накіраванай Wi-Fi антэны, але гэта не танна і для звычайнага карыстальніка складана ў эксплуатацыі. Таму намаганні групы навукоўцаў былі накіраваны на распрацоўку прылады, якую можна зрабіць сваімі рукамі ў хатніх умовах.

Як інфармуе сайт ria.ru, высветлілася, што сігнал у адным накірунку можна ўзмацніць, калі паставіць за роўтэрам алюмініевую пласціну (гэта можа быць разрэзаная бляшанка ад газіроўкі). Каб мадэрнізаваць такі рэфлектар, быў напісаны камп’ютарны алгарытм. Ён дазваляе ўлічваць параметры памяшкання, кропку доступу Wi-Fi і жаданы накірунак сігналу. За паўгадзіны вылічваецца аптымальная форма для рэфлектара і яе можна надрукаваць на 3D-прынтары. Тэхналогія дапамагае аслабіць сігнал на 10 дэцыбел у “непажаданых месцах” і ўзмацніць яго ў патрэбнай кропцы на 6 дэцыбел. Распрацоўшчыкі сцвярджаюць, што сетка становіцца больш абароненай ад узлому.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі