Найлепшым футбалістам Беларусі 2016 года названы 35-гадовы Цімафей Калачоў

Найлепшым футбалістам Беларусі 2016 года названы 35-гадовы Цімафей Калачоў

Найлепшым футбалістам Беларусі 2016 года названы 35-гадовы Цімафей Калачоў. Такі вынік традыцыйнага апытання, праведзенага беларускімі спартыўнымі журналістамі і футбольнымі спецыялістамі (у яго 976 балаў, Андрэй Гарбуноў набраў 394, Ігар Стасевіч — 171). Калачоў — гулец расійскага клуба "Растоў", нядаўна вырашыў спыніць выступленні за нацыянальную зборную Беларусі. Упершыню ён станавіўся найлепшым футбалістам Беларусі тры гады таму (летась ім быў гулец БАТЭ Ігар Стасевіч). Цімафей Калачоў летась адзначыўся скандальным выказваннем, што хацеў бы, каб Беларусь і Расія "былі адной краінай".

На цырымоніі "Зорны мяч-2016", якая прайшла ў панядзелак у Мінску ў PrimeHall, найлепшым трэнерам года быў названы Віктар Ганчарэнка, галоўны трэнер расійскага клуба "Уфа" (летась найлепшым быў Аляксандр Ермаковіч, галоўны трэнер БАТЭ, сёлета ён заняў толькі другое месца).

Найлепшым футбалістам сёлетняга чэмпіянату Беларусі стаў Ігар Стасевіч. Сярод нападнікаў не было роўных Віталю Радзівонаву, сярод паўабаронцаў — Міхаілу Гардзяйчуку, а найлепшымі бамбардзірамі сталі Гардзяйчук і Радзівонаў, якія забілі па 15 галоў. Усе яны з БАТЭ. Найлепшым галкіперам прызналі Андрэя Клімовіча з "Мінска", а абаронцам — Паўла Рыбака з салігорскага "Шахцёра".

Сярод жанчын прыз найлепшай футбалісткі года атрымала галкіпер сталічнай "Зоркі-БДУ" і беларускай зборнай Наталля Васкабовіч.

Найлепшым футбалістам Беларусі 2016 года названы 35-гадовы Цімафей Калачоў
Фота: abff.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі