Названы склад мужчынскай гандбольнай зборнай Беларусі на ЧС-2017

Названы склад мужчынскай гандбольнай зборнай Беларусі на ЧС-2017

Галоўны трэнер мужчынскай гандбольнай зборнай Беларусі Юрый Шаўцоў назваў яе склад на чэмпіянат свету. Ён пройдзе 11-29 студзеня ў васьмі гарадах Францыі.

Як інфармуе "Прессбол", у складзе нашай каманды 16 гульцоў:

брамнікі — Іван Мацкевіч (1991, Стяўа, Румынія), Вячаслаў Салдаценка (1994, СКА); левыя крайнія — Аляксандр Цітоў (1986, Рыіхімякі, Фінляндыя), Андрэй Юрынок (1996, БГК імя Мяшкова), Іван Броўка (1980, СКА); правыя крайнія — Дзяніс Рутэнка (1986, БГК імя Мяшкова), Максім Баранаў (1988, Адархей, Румынія); лінейныя — Вячаслаў Шумак (1988, БГК імя Мяшкова), Арцём Каралёк (1996, Сэн-Рафаэль, Францыя); левыя паўсярэднія — Уладзіслаў Кулеш (1996), Аляксей Шынкель (1994) (абодва — СКА); правыя паўсярэднія — Алег Астрашапкін (1992, Чурго, Венгрыя), Сяргей Шыловіч (1986, БГК імя Мяшкова); разыгрываючыя — Вадзім Гайдучэнка (1995), Аляксандр Падшывалаў (1996) (абодва — СКА), Барыс Пухоўскі (1987, Матор, Украіна).

У параўнанні са складам беларускай зборнай у выязных спарынгах з расіянамі з каманды выведзеныя Мікіта Вайлупаў, Артур Карвацкі і Вячаслаў Бохан, у заяўку дадалі Броўку і Баранава.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі