Названы склад зборнай Беларусі па біятлоне, які выступіць у Цюмені

Названы склад зборнай Беларусі па біятлоне, які выступіць у Цюмені

Названы склад зборнай Беларусі па біятлоне, які выступіць у Цюмені. 22 сакавіка там стартуе 9-ы этап Кубка свету. Як інфармуе прэс-служба Беларускай федэрацыі біятлону, у жаночай зборнай Беларусі — Дар’я Домрачава, Надзея Скардзіна, Ірына Крыўко, Дынара Алімбекава, Надзея Пісарава. У мужчынскай зборнай Беларусі — Сяргей Бачарнікаў, Раман Ялётнаў, Антон Смольскі, Максім Верабей.

На 22 сакавіка запланаваны спрынт у мужчын (пачатак — у 16:45), на 23-е — спрынт у жанчын, на 24-е — гонкі пераследвання. Вядома, што жывыя трансляцыі будуць на тэлеканале “Беларусь 5”.

Домрачава ў 641 балам займае трэцяе месца ў агульным заліку Кубка свету. Наперадзе толькі Анастасія Кузьміна са Славакіі (727 балаў) і Кайса Мякярайнен з Фінляндыі (686).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі