Некаторым палітзняволеным у жаночай калоніі Гомеля забаранілі наведваць царкву

Жаночая калонія ў Гомелі / ілюстрацыйнае фота imenamag.by, Наталля Прыгодзіч
Жаночая калонія ў Гомелі / ілюстрацыйнае фота imenamag.by, Наталля Прыгодзіч

Праваабаронцам стала вядома, што адміністрацыя Гомельскай калоніі № 4 цягам апошніх тыдняў узмацніла ціск на палітзняволеных. У прыватнасці, некаторым жанчынам забаранілі наведваць царкву. Акрамя таго, на жанчын усё часцей складаюць па некалькі рапартаў запар, каб прызнаць іх "злоснымі парушальніцамі рэжыму". Да некаторых перасталі даходзіць лісты нават ад блізкіх сваякоў.

Ціск не слабее і ў тым выпадку, калі жанчына выходзіць на волю. Да былых палітзняволеных сілавікі прыходзяць дадому правяраюць тэлефоны і ладзяць ператрусы, шукаюць бел-чырвона-белую і блакітна-жоўтую сімволіку.

Нагадаем: станам на 17 красавіка палітычнымі зняволенымі ў Беларусі прызнаныя 1490 чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі