Некаторыя палітыкі віншавалі ў Twitter зусім не новага прэм'ера Вялікабрытаніі

Некаторыя палітыкі віншавалі ў Twitter зусім не новага прэм'ера Вялікабрытаніі

Некаторыя палітыкі віншавалі ў Twitter зусім не новага прэм'ера Вялікабрытаніі. У Ліз Трас нік @trussliz, а ў нейкай Ліз Трусель @Liztruss. У выніку шэраг віншаванняў атрымала спадарыня Трусель. Памылілася нават прэм'ер-міністр Швецыі Магдалена Андэрсан. Яна пісала: "Швецыя і Вялікабрытанія працягнуць наша глыбокае і ўсебаковае супрацоўніцтва. Важна для нашых грамадзян, эканомікі і бяспекі". Пазней яна выдаліла твіт і павіншавала ўжо Ліз Трас.

Ліз Трусель адказвала на такія віншаванні з гумарам: "З нецярпеннем чакаем вашага візіту ў бліжэйшы час! Хутка будуць фрыкадэлькі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі