Немцы Diorama выступілі ў Мінску
У сталічным клубе Re:Public культавыя электроншчыкі прэзентавалі новы альбом "Even The Devil Doesn't Care".
Канцэрт распачынаў synth-gothic праект Cold in May. Хлопцы выглядалі добра, але развітальныя словы вакаліста: "Спадзяюся, ваш настрой яшчэ палепшыцца!" — апынуліся прароцкімі. Сапраўды, калі на сцэну выйшлі Diorama, танцпол магічным чынам ажывіўся. І нават "гук" палепшыўся.
Шкада, але гледачоў у Re:Public у гэты вечар было не так шмат, як трэба было спадзявацца: Diorama добра вядомыя ў мінскай gothic/electro тусоўцы яшчэ з першай паловы 2000-х. У зале было шмат людзей, якія размянялі трыцон, і вельмі няшмат падлеткаў.
Торбен Вендт, франтмэн і кампазітар гурта, рабіў усё магчымае і немагчымае, каб утрымаць увагу гэтых адданых фанатаў. Падрабязнасці ў фотарэпартажы Еўрарадыё, які вы знойдзеце ніжэй.
Cold in May
Торбен Вендт
Diorama