Немцы гатовыя адмовіцца ад пены на піве, каб Брытанія не выходзіла з ЕС

Немцы гатовыя адмовіцца ад пены на піве, каб Брытанія не выходзіла з ЕС

23 чэрвеня ў Вялікабрытаніі праходзіць рэферэндум, на якім вырашаецца пытанне выхаду з Еўрасаюза. Шэраг еўрапейскіх выданняў апублікавалі матэрыялы, у якіх заахвочваюць насельніцтва Туманнага альбіёна застацца ў ЕС. Нямецкая газета Bild зрабіла гэта ў спецыфічнай жартаўлівай форме, канцэнтруючыся на стэрэатыпах і канфліктах паміж немцамі і брытанцамі.

 

Такі тэкст быў змешчаны на перадавіцы Bild:

 

Дарагія брытанцы! Калі вы застаняцеся ў ЕС... мы прызнаем ваш гол на "Уэмблі"!

• .... больш не будзем смяяцца з вушэй Прынца Чарльза

• ... не будзем карыстацца крэмам ад сонца на пляжах у знак салідарнасці з вашым загарам

• ... адрачомся ад наступнага пенальці нашаму брамніку, каб было цікава

• ... усе прыедзем на стогадовы юбілей каралевы

• ... добраахвотна забяспечым кожнага Джэймса Бонда злодзеем (адным з самых каларытных ворагаў агента 007 быў Аўрык Голдфінгер, якога граў немец Герт Фробэ)

• ... увядзем гадзіну піцця гарбаты на Маёрцы (востраў Маёрка ўмоўна падзяляецца на брытанскую і нямецкую "зоны", і ў прадстаўнікоў гэтых дзяржаваў падыходы да адпачынку часта адрозніваюцца, нямецкія туркампаніі нават прапануюць спецыяльныя туры "без брытанцаў)

• ... будзем жыць як вы і перавядзём час на гадзіну назад

• ... будзем рэзерваваць для вас штораніцы шэзлонгі з нашымі ручнікамі ля басейна (маецца на ўвазе вядомы інцыдэнт, калі, змагаючыся за лежакі на пляжы, немец спаліў рушнікі брытанцаў)

• ... мы будзем дамагацца прыняцця ў ЕС дырэктывы, якая забароніць пену на піве

Немцы гатовыя адмовіцца ад пены на піве, каб Брытанія не выходзіла з ЕС

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі