Непагадзь у Мінску паваліла дрэвы
Дождж і непагадзь, якія прыйшлі ў Мінск у другой палове дня 5 чэрвеня, павалілі некалькі дрэваў у сталіцы. Пра гэта паведамляе прэс-служба мінскага ўпраўлення МНС у Твітары.
Паведамляецца, што па стане на 17:20 вядома пра чатыры выпадкі паваленых дрэваў у Мінску.
Дрэва, якое звалілася на вуліцы Сярова, спыніла рух аўтобусаў № 28 і № 97. Рух аўтобусаў арганізаваны па вуліцах Кіжаватава, Асіповіцкая, Асаналіева.
З 16:50 на вуліцы Гурскага ў напрамку праспекта Дзяржынскага з-за падтаплення спыніўся рух тралейбусаў №№ 8, 31, 39, 47, 53, 63, 66, піша TUT.by. Рух тралейбусаў № 39 і № 53 арганізаваны па праспекце Дзяржынскага, вуліцы Алібегава; тралейбусы маршруту № 8 і № 31 ідуць па вуліцы Панамарэнкі, праспекце Пушкіна. Рух аднавілі ў 17.15.
# Минск @112by @112MINSK работают в местах падения деревьев (4 случая на данный момент) по городу в результате непогоды.
— МЧС Минска (@112MINSK) June 5, 2019
— Olga Kuznetsova (@OlgaKuzz2218) June 5, 2019