Непрызначаны пенальці і не залічаны гол брэсцкага "Дынама" (відэа)

Непрызначаны пенальці і не залічаны гол брэсцкага "Дынама" (відэа)

Матч лідараў чэмпіянату Беларусі па футболе брэсцкага "Дынама" з салігорскім "Шахцёрам" атрымаўся скандальным. Ён скончыўся ўнічыю 1:1. Але ў канцы паядынка дынамаўцы маглі вырваць перамогу. На 80-й хвіліне матча прастрэл Міхаіла Гардзейчука ў штрафной пляцоўцы спыніла рука абаронцы гасцей Ігара Бурко. І пенальці галоўны суддзя Віктар Шымусік не прызначыў! А пасля не быў залічаны гол, забіты Аляксандрам Паўлаўцом. І гаспадары поля не перамаглі.

Пасля таго, як брэсцкае "Дынама" страціла 2 ачкі БАТЭ мог наблізіцца да лідара, трэба было толькі на "Барысаў-Арэне" перамагчы "Іслач". Але каманда Аляксея Багі прайграла — 2:4! У складзе "Іслачы" выдатна згуляў 38-гадовы Аляксандр Глеб.

У выніку, брэсцкае "Дынама" за тры туры да фінішу мае 68 ачкоў, БАТЭ — 61. Для таго, каб стаць чэмпіёнамі краіны, дынамаўцам дастаткова атрымаць адну перамогу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі