Невядомы мужчына падпаліў сябе ў Гомелі — відэа
Раніцай у суботу, 10 кастрычніка, 42-гадовы жыхар Добруша падпаліў сябе ў цэнтры Гомеля. Мінакі паспелі збіць полымя і выклікалі хуткую дапамогу.
Вядома, што ў мужчыны былі праблемы ў сям'і: перад інцыдэнтам з ім адмовілася сустрэцца былая жонка. Тады ён выйшаў на праспект Леніна, абліў сябе гаручай вадкасцю і падпаліў. А пасля таго, як людзі кінуліся яму на дапамогу, крычаў: "Забіце мяне, я не хачу жыць!"
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.