Невядомы мужчына захапіў самалёт EgyptAir
Самалёт А320 кампаніі EgyptAir, які ляцеў з Александрыі ў Каір, быў захоплены, паведамляе meduza.io са спасылкай на прэс-службу авіякампаніі.
Па патрабаванні захопніка самалёт сеў у аэрапорце кіпрскага горада Ларнака.
Паведамляецца, што захопнік — адзін, гэта мужчына. Паводле інфармацыі Бі-Бі-Сі, захопнік пагражаў камандзіру і пасажырам, што падарве пояс смяротніка, калі не будуць выкананыя ягоныя патрабаванні.
Паведамляецца, што на борце знаходзяцца 55 пасажыраў і 7 чальцоў экіпажа.
На Кіпры ў сувязі з інцыдэнтам створаныя два крызісных штаба.
Паводле апошніх звестак, захопнік дазволіў жанчынам і дзецям пакінуць самалёт. Яго пакінулі 20 чалавек.
Па апошніх звестках ад паліцыі Кіпра ўгоншчык самалёта ліванец, ён патрабуе палітычнага прытулку.
#cyprus #egypt air hijacker now being described as Lebanese: his demand political asylum, according to Cypriot police officials
— Helena Smith (@HelenaSmithGDN) 29 марта 2016 г.