Невядомыя ў цывільным зладзілі "хапун" каля Мінскага абласнога суда

Невядомыя ў цывільным зладзілі "хапун" каля Мінскага абласнога суда

Зранку 11 верасня людзі прыйшлі да будынка Мінскага абласнога суда. Тут адбываецца разгляд справы супраць страйкаму "Беларуськалія": суд павінен вырашыць, ці законна адбываецца іх страйк.

Людзі прыйшлі падтрымаць страйкоўцаў. Аднак неўзабаве да будынка суда пад'ехаў бусік з невядомымі ў цывільным адзенні. Яны затрымалі блізу дзесяці чалавек, пераважна дзяўчат.

Сярод затрыманых на відэа — арт-менеджэр Інга Ліндарэнка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі