NIGHTSIDE GLANCE запісалі альбом пра ўнутраны свет псіхіятра (слухаць сінгл з яго)

Беларускі блэк-метал-гурт NIGHTSIDE GLANCE запісаў альбом пад назвай "Gray Haven". Пакуль жа музыкі прэзентуюць на іх думку самую рэпрэзентатыўную рэч з яго — сінгл "On The Wrong Side".


Дзеянне гісторыі, якая ляжыць у аснове альбома, адбываецца ў псіхалагічнай лякарні "Gray Haven".


"Галоўны герой кружэлкі — псіхіятар, скептык па натуры, трапляе цалкам у іншую рэальнасць: свет, напоўнены яго ўласным страхам і болем, які адмаўляе любыя законы і правілы, свет, які цалкам перакрэслівае ўсе яго ўяўленні пра жыццё, — распавядаюць музыкі пра канцэпцыю кружэлкі. — Тэма пошуку рэальнасці збольшага ўвасабляе пошук самога сябе — тое, з чым сутыкаецца кожны з нас на пэўным этапе жыццёвага шляху. Але наогул, канцэпцыя "Gray Haven" вельмі шматгранная. Узяўшы за аснову некалькі ідэй, мы аб'ядналі іх і завуалявалі ў хорар-гісторыю".


Пласцінка "Gray Haven" — другая па ліку ў дыскаграфіі гурта. Самі музыкі характарызуюць яе як канцэптуальную, атмасферную і разнастайную па гучанні. Цікава, што спачатку з'явілася гісторыя для альбома, а потым ужо музыка.


"Gray Haven быў запісаны на польскай студыі Monroe Sound Studio з удзелам новых музыкаў калектыва, гітарыста Яўгена "Sick Parasit" Шыхеля, вядомага па працы з ID:VISION і басіста Яўгена Макейчыка з BLESSING OMEN.


Канцэртная прэзентацыя альбома адбудзецца ў мінскім клубе Re:Public 29 жніўня пры ўдзеле гуртоў RAVEN THRONE і INFESTUM.

Паводле www.hitkiller.com

Фота: www.nightsideglance.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі