Ніла Гілевіча пахаваюць 1 красавіка на Кальварыйскіх могілках

Ніла Гілевіча пахаваюць 1 красавіка на Кальварыйскіх могілках

Народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча пахаваюць 1 красавіка на Кальварыйскіх могілках, каля жонкі. Пра паведаміў у Фэйсбуку паэт Эдуард Акулін.

Развітанне з Нілам Гілевічам пройдзе з 11.00 да 13.00 у Свята-Петрапаўлаўскім саборы ў Мінску, на вуліцы Ракаўскай, 4. У 13.00 там жа пачнецца пахавальная царкоўная служба.

Ніл Гілевіч памёр у Мінску 29 сакавіка на 85-м годзе жыцця. Ён быў апошні паэт Беларусі, які меў званне народнага. Ён пакінуў вялікую паэтычную спадчыну, а таксама ўвайшоў у гісторыю нацыянальнай літаратуры як перакладчык, аўтар кніг па літаратуразнаўстве і фалькларыстыцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі