Ніягарскі вадаспад скавала лёдам (фота, відэа)
Вядомы Ніягарскі вадаспад часткова абледзянеў у выніку моцных маразоў, якія абрынуліся на паўночны ўсход ЗША, перадае euronews.com.
Арктычнае паветра прыйшло з поўначы Канады. Тэмпература паветра ў раёне вадаспада апусцілася да 25 градусаў марозу. Паводле прагнозу сіноптыкаў, на пачатку наступнага тыдня там будзе яшчэ халадней.
Апошнім разам Ніагара замярзала два гады таму.