Нобелеўская прэмія па фізіцы — за даследаванні перадачы квантавай інфармацыі
Ален Аспе, Джон Клаўзер і Антон Цайлінгер / twitter.com/NobelPrize
Нобелеўская прэмія па фізіцы прысуджаная за даследаванні перадачы квантавай інфармацыі. Лаўрэаты былі названыя 4 кастрычніка. Гэта — Ален Аспе з Францыі, Джон Клаўзер з ЗША і Антон Цайлінгер з Аўстрыі. Іх навуковую працу адзначылі "за эксперыменты з заблытанымі фатонамі, адкрыццё парушэння няроўнасцяў Бэла і наватарства ў квантавай інфарматыцы".
У панядзелак быў названы лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне, у сераду назавуць — па хіміі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.