Новае сацыяльнае графіці на “сцяне Шчоткінай” замазалі

Новае сацыяльнае графіці на “сцяне Шчоткінай” замазалі

Новае сацыяльнае графіці на “сцяне Шчоткінай” замазалі. 1 траўня на бетонным муры ў дворыку на вуліцы Карла Маркса ў Мінску з’явіўся надпіс “Не верым, не баімся, не маўчым. #5 сутак”. Імаверна, што невядомы аўтар графіці хацеў выказаць падтрымку арт-менеджэру Алегу Ларычаву, каардынатару стрыт-праекта Signal, асуджанаму на 5 сутак арышту. Яго прызналі вінаватым у тым, што лаяўся матам і размахваў рукамі і грамадскім месцы.

Новае сацыяльнае графіці на “сцяне Шчоткінай” замазалі

Раней Ларычаву прысудзілі буйны штраф за дамалёўванне калючага дроту на графіці “Мінск — Масква”, хоць ні сам мастак, ні ўдзельнікі праекту Signal не бралі на сябе адказнасць за гэты ўчынак.

Менавіта з дзейнасцю стрыт-праекта Signal звязваюць з’яўленне вострасацыяльных графіці і аплікацыяў у людных месцах беларускіх гарадоў. Так, на “сцяне Шчоткінай” з’яўлялася аплікацыя з выявай экс-міністра працы Марыяны Шчоткінай. Аплікацыя суправаджалася подпісам: “Гэта я — аўтар падатку для беспрацоўных”.

Таксама на гэтай сцяне з’яўлялася выява старшыні Савета Рэспублікі Міхаіла Мясніковіча. Ля будынку Белтэлерадыёкампаніі прыклейвалі выяву тэлепузіка з тварам кіраўніка БТ Генадзя Давыдзькі.

Напярэдадні скандальнае графіці “Мінск — Масква” было “аздобленае” цытатай “Я тваю Маскву хістаў і Крэмль трэс”.

Сёння і гэтае графіці зафарбавалі.    

Новае сацыяльнае графіці на “сцяне Шчоткінай” замазалі
Фота: Радыё Свабода

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі