З’явілася новае відэасведчанне расстрэлу Нябеснай сотні (відэа)
У сеціве выклалі новае відэа трагічных падзеяў 20 лютага ў Кіеве, калі сілавікі масава растрэльвалі пратэстоўцаў на Майдане.
Гэта аматарскае відэа, якое доўжыцца каля гадзіны. На ім бачны адыход сілавікоў ад Майдану і расстрэл пратэстоўцаў на Інстытуцкай вуліцы.
Відэа з’явілася ў акаунце Пошукова група. Здымка вялася з гатэлю “Украіна”. Аператар зафіксаваў, як адступае “Беркут” і Унутраныя войскі, як ад’язджае іх аўтатранспарт і спецтэхніка. У тым ліку на відэа бачна, як невядомыя аўтаматчыкі з жоўтымі павязкамі пасля адступлення ад Кастрычніцкага палацу занялі пазіцыю каля аднаго з выхадаў са станцыі метро “Хрэшчацік”.