Новаку Джокавічу зноў анулявалі аўстралійскую візу
Аўстралія зноў анулявала візу тэнісіста Новака Джокавіча. Першую ракетку свету збіраюцца дэпартаваць, і шанцаў на тое, што ён прыме ўдзел у Australian Open, амаль няма.
Раней Аўстралія анулявала яго візу праз тое, што тэнісіст не прайшоў курс вакцынацыі ад кавіду. Тэнісіст абскардзіў гэта рашэнне ў судзе, выйграў працэс і нават правёў трэніровку.
Новае рашэнне пра ануляванне візы прыняў міністр іміграцыі Алекс Хоўк. Ён спаслаўся на медыцынскія падставы і "інтарэсы належнага парадку".
Юрысты сербскага тэнісіста плануюць абскардзіць рашэнне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.