Новая рэальнасць: паміж “калабарантамі” і тымі, хто “страціў сувязь” — эфір
Марына Новікава
Беларуская аналітычная майстэрня прэзентавала 6 чэрвеня ў “Прэс-клубе” вынікі двух сацыялагічных даследаванняў: «Інфармацыйныя коканы ўнутры Беларусі і за яе межамі» і «Беларусы ў Літве». Першую работу прадставіла кіраўніца арганізацыі Марына Новікава. Даследнікі прыйшлі да высновы, што багата людзей у Беларусі “варацца” ў сваіх коканах. Але галоўная выснова даследавання наступная: у Беларусі паўстае новая рэальнасць.
Як змяніліся настроі ў беларускім грамадстве і што гэта за “коканы”, у якія схаваліся беларусы? Адкуль узялося непаразуменне паміж тымі, хто з’ехаў, і тымі, хто застаўся, і як яно ўплывае на адносіны паміж беларусамі? Як на пазіцыю людзей уплываюць эміграцыя і прапаганда, у чым яна — новая беларуская рэальнасць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дырэктарка Беларускай аналітычнай майстэрні Марына Новікава.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.