Новая рыфма да слова "ТЭЦ"

Хоць гурт "Петля пристрастия" не скарыстаўся ўнікальнай магчымасцю прэзентаваць альбом на Еўрарадыё, хлопцы ўсё роўна нашы сябры і куміры.  Сёння ўвечары выпраўляемся ў Re:public на канцэртную прэзентацыю альбома "Фобос". Будзем высвятляць адносіны з алкаголем і шукаць рыфму ды слова ТЭЦ.

Увага! Разам з Еўрарадыё на канцэрт гурта "Петля пристрастия" пойдзе Настася Кузьма! Пасля яе рыфмы "ружовенькі свінец" была заўважаная паўза больш за 15 хвілін. Віншуем пераможцу!

Табе, наш дарагі слухач, шчыра раім скарыстацца апошнім шансам набыць квіток, ці нават атрымаць яго бясплатна!

Для таго, каб атрымаць кодавыя словы, пачуўшы якія, ахова прапусціць цябе бясплатна, ты мусіш прыдумаць рыфму да слова "ТЭЦ", якую музыкі "Пятлі" не скарысталі на альбоме. Рыфмы можна пакідаць у каментарыях да гэтага матэрыяла, і яны не мусяць паўтарацца. Пераможнай лічыцца тая рыфма, якая пратрымаецца у каментарыях  апошняй 15 хвілін і не будзе "пабітая" рыфмай-канкурэнткай. 

Нагадаем, што канцэрт адбудзецца сёння ў 20:00 ў клубе Re:public. Квіткі можна набыць у касе клуба за 90 000 рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі