Новы пашпарт не адменіць легалізацыю ў кожнай краіне — Ціханоўская

Святлана Ціханоўская

Святлана Ціханоўская / прэс-служба Ціханоўскай

Новы беларускі пашпарт, над якім працуе Офіс Святланы Ціханоўскай, не адменіць неабходнасць легалізацыі ў кожнай краіне. "Візы і віды на жыхарства ўсё роўна трэба будзе атрымліваць", — тлумачыць Ціханоўская ў сваім тг-канале.

Праца над дакументам працягваецца: цяпер ідзе закупка матэрыялаў для друку першых узораў пашпарта. "Пасля таго як будуць гатовыя першыя ўзоры, мы адправім іх урадам краін-партнёраў з прапановай прызнаць новы дакумент. Мы ўжо вядзем кансультацыі з замежнымі палітыкамі, інфармуем іх пра нашыя дзеянні і планы", — кажа Ціханоўская.

Адначасова з гэтым ідзе праца па арганізацыі органа, які будзе выдаваць новыя пашпарты. "Гэта структура, якая будзе займацца ўсімі этапамі выпуску пашпартоў — ад прыёму заявак і іх праверкі да друку пашпартоў і захоўвання даных. Забеспячэнне бяспекі ўсіх дзеянняў у працэсе выдачы пашпарта для нас прынцыпова важная", — падкрэслівае палітык.

Неабходнасць у новым дакуменце ўзнікла пасля таго, як Лукашэнка сваім указам забараніў дыпламатычным прадстаўніцтвам выдаваць беларусам новыя пашпарты. Цяпер для замены дакумента неабходна вярнуцца ў Беларусь і звярнуцца ў міліцыю. Для многіх беларусаў, якія выехалі па палітычных прычынах, гэта немагчыма.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі