Новы суд над Сяргеем Ціханоўскім прызначылі на 14 лютага
Сяргей Ціханоўскі / Еўрарадыё
14 лютага ў судзе Жодзіна пачнецца новы судовы працэс над Сяргеем Ціханоўскім, паведамляюць праваабаронцы. Весці яго будзе суддзя Іван Грынкевіч.
Палітвязня Сяргея Ціханоўскага вінавацяць паводле ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі турмы). Як заяўляе следства, падчас адбыцця пакарання Ціханоўскі нібыта "сістэматычна дапускаў непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, правакаваў канфлікты, у тым ліку з сукамернікамі. За гэта неаднаразова падвяргаўся спагнанням".
Ціханоўскі быў затрыманы ў траўні 2020-га. Яго асудзілі на 18 гадоў калоніі. У жніўні 2022-га пакаранне ўзмацнілі: перавялі яго ў Жодзіна на турэмны рэжым, дзе палітвязня бесперапынна змяшчалі ў ШІЗА.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.