Новыя падраздзяленні міліцыі з'явяцца ў Беларусі

Іван Кубракоў / БЕЛТА
Іван Кубракоў / БЕЛТА

У міліцыі з'явяцца новыя падраздзяленні, гатовыя дзейнічаць у любой мясцовасці Беларусі. Пра гэта ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" заявіў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў.

"Спецыяльныя падраздзяленні будуць створаныя не толькі ва ўнутраных войсках, але і ў атрадах міліцыі спецыяльнага прызначэння. Неабходная тэхніка для гэтых мэтаў ужо закупленая. Створаныя падраздзяленні будуць рыхтавацца для процідзеяння пагрозам і выклікам, якія існуюць з улікам цяперашніх рэалій", — падкрэсліў міністр.

Па яго словах, гэтыя падраздзяленні будуць мабільнымі. Дзейнічаць яны змогуць хоць у гарадскіх умовах, хоць у лесе.

"Мы выдатна разумеем, што на сённяшні дзень зноў жа супрацьдзеянне тым жа беспілотным лятальным апаратам, яно проста неабходнае. Таму ствараюцца і такія падраздзяленні", — патлумачыў Кубракоў.

Кіраўнік МУС адзначыў, што яго ведамства старанна вывучае вайну Расіі супраць Украіны. Пры гэтым МУС узмацніла кантроль на тэрыторыі 14 раёнаў Брэстчыны і Гомельшчыны. "Там дадаткова працуюць нашы спецпадраздзяленні, атрад міліцыі асаблівага прызначэння", — прызнаўся міністр. 
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі